Адбыўся фінал конкурсу «Дом у стылі «КЕРАМІН»

01.06.
2015
29 мая ў Renaissance Minsk Hotel адбыўся фінал творчага конкурсу на лепшы дызайн інтэр'еру, распрацаваны з выкарыстаннем прадукцыі «Керамін» – «Дом у стылі «Keramin».

162 дызайнеры падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе, арганізаваным унітарным прадпрыемствам «Керамін-Сталіца Інвест» сумесна з часопісам «Большой». Больш за месяц яны працавалі над сваімі дызайн-праектамі, імкнучыся стварыць самы арыгінальны інтэр'ер. Абавязковай умовай стала ўжыванне ў якасці аздобных матэрыялаў керамічнай пліткі і керамаграніту «Керамін». Разнастайнасць калекцый «Керамін» дазволіла дызайнерам праявіць усю сваю фантазію – іх рашэнні былі зусім не банальнымі.

 

Госці фіналу конкурсу «Дом у стылі «Keramin» змаглі пазнаёміцца з 30 лепшымі працамі, адабранымі экспертным журы, а таксама атрымаць асалоду ад камунікацыі і жывой музыкі ў прыемнай, творчай атмасферы.

Партнёры конкурсу ўручылі аўтарам самых лепшых 3D-праектаў прызы і падарункі.

Першае месца па рашэнні журы заняла праца Вольгі Угляніцы. Менавіта ёй дастаўся галоўны прыз ад «Керамін» – 40 000 000 рублёў.
Вольга Угляніца, пераможца конкурсу «Дом у стылі «Керамін»:

– Я старалася, каб інтэр'ер выглядаў еўрапейскім, не напышлівым. Хацелася паказаць тое, што прыгожая абстаноўка – далёка не заўсёды золата і раскоша. Зрабіць штосьці стылёвае і прыемнае можна з бюджэтных матэрыялаў. У маім інтэр'еры достаткова пліткі: у гасцёўні – калекцыя «Піксель» – графічная, матавая, прыемная. На кухні – калекцыя «Рыа». У ваннай – «Сан-Рэма». У спальні за падгалоўем ложка – падсветленае пано, выкананае з дэкораў «Керамін». На падлозе – плітка, якая імітуе паркет. Сама я з задавальненнем жыла б у такім інтэр'еры. На што патрачу выйгрыш? На падарожжы і новыя ўражанні!