Дэкор са шкла ад «Керамін» – асаблівы шарм у інтэр’еры!

28.10.
2014
Універсальны фрыз са шкла «Бісер», які з'явіўся ў 2014 годзе ў таварнай праграме ААТ «Керамін», ужо набыў немалы поспех сярод нашых пакупнікоў, адкрыўшы багатыя магчымасці яго прымянення ў дэкарыраванні інтэр'еру.
 
Для пашырэння таварнага партфеля і ўдасканалення магчымасцяў вытворчасці восенню гэтага года ААТ «Керамін» увяло ў эксплуатацыю новы ўчастак па вытворчасці шкляных дэкораў з ужываннем печы перыядычнага дзеяння.
 
Ужо ў лістападзе 2014 года асартымент дэкаратыўных элементаў са шкла папоўніцца трыма назвамі: «Сола», «Фрэш» і «Акцэнт». Універсальны фармат і разнастайная каляровая гама дазволяць спалучаць шкляныя дэкоры практычна з любымі калекцыямі керамічнай пліткі «Керамін», выкарыстоўваючы іх у самых разнастайных памяшканнях. Візуальныя эфекты ў выглядзе бліскавак і структураванай металізаванай падкладкі падкрэсляць стыль Вашага інтэр'еру, нададуць яму асаблівы шарм і індывідуальнасць.