Дом у стылі «Keramin». Абрана 30 лепшых работ!

22.05.
2015

18 сакавіка стартаваў конкурс на лепшы 3D-дызайн-праект інтэр’еру жылой кватэры «Дом у стылі «Keramin».

З 13 красавіка па 17 мая ўдзельнікі працавалі над аўтарскімі эскізамі і адпраўлялі праекты на суд арганізатараў. Многія з дасланых работ парадавалі журы сваёй крэатыўнасцю і нестандартным прымяненнем керамічнай пліткі «Керамін» у дызайне жылога памяшкання, творчым падыходам да выбару аздобнага матэрыялу для разнастайнага тыпу паверхняў.

21 мая адбыўся папярэдні адбор кандыдатаў у фіналісты, па выніках якога была вызначана 30-ка лепшых, у якую ўвайшлі:

Таццяна Башэева

Дзмітрый Болдыраў і Кірыл Мягкоў

Настасся Брычанок

Яўген Варковіч

Ірына Высоцкая

Андрэй Галынскі

Марына Грамыка

Аляксандр Дзіўнель

Крысціна Дрозд

Вера Дуброўская

Вольга Іванчык

Валерыя Ільніцкая

Дзяніс Крыгер

Дзмітры Кузькін

Артур Лапіцкі

Алена Ліхтаровіч, Дар’я Базара, Аліна Яблачкіна

Раман Маніс

Вераніка Мароз

Дзмітрый Нікішын

Сняжана Пашкевіч

Віталь Саўко

Таццяна Сарока

Таццяна Сычыкава

Вольга Угляніца

Сяргей Францкевіч

Віялета Чаравашка

Настасся Чэрнік

Яна Шымчык

Максім Шпак, Раман Краўчанка

Алеся Шпарло

25 мая будуць абвешчаныя прэтэндэнты на званне пераможцы.

Абіраць самага годнага будзе журы конкурсу, у склад якога ўваходзяць:

Алег Вараб’ёў, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, прафесар міжнароднай Акадэміі архітэктараў, кіраўнік праектнага бюро «Вараб’ёў і партнёры»;

Вадзім Дражын, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў»;

Уладзімір Цэслер, беларускі мастак і дызайнер, чалавек-брэнд;

Ірына Налімава, адзін з самых вядомых дызайнераў інтэр’ераў у Мінску, якая стварыла непаўторныя інтэр’еры такіх вядомых гастранамічных месцаў Мінска, як Bistro de Luxe, Grand Café, News Café, Rossо, Tapas Bar, клуб Blondes & Brunettes;

Цімур Велітоўскі, паспяховы дызайнер і проста неардынарная асоба, саўладальнік бара Stirlitz, а таксама аўтар інтэр’ераў рэстарана Falcone, клуба AUroom, казіно «Белая вежа»;

Яўгенія Сугак, шэф-рэдактар часопіса «Большой»;

Алёна Каралёва, кіраўнік службы маркетынгу УП «Керамін-Сталіца Інвест», бізнес-трэнер кансалтынгавай групы «Здесь и сейчас».

Фінал конкурсу, на якім будзе абвешчана імя пераможцы, адбудзецца 29 мая.

Жадаем удачы ўсім канкурсантам!

Падрабязней аб конкурсе можна даведацца на сайце keramin.by