Хутка ў продажы керамічная плітка «Керамін» з антыбактэрыяльнай абаронай MICROBAN®

22.12.
2014
ААТ «Керамін» пачынае вытворчасць керамічнай пліткі з выкарыстаннем тэхналогіі антыбактэрыяльнай абароны Microban®.
 
Тэхналогія Microban® забяспечвае працяглую абарону ад росту бактэрый, выключную чысціню і бездакорны вонкавы выгляд абліцовачнага пакрыцця.
 
Актыўныя кампаненты абароны ўбудоўваюцца ў паверхню керамічнай пліткі ў працэсе вытворчасці, забяспечваючы антыбактэрыяльнае дзеянне на працягу ўсяго тэрміну службы прадукцыі.
 
Перавагі ўбудаванай антыбактэрыяльнай абароны Microban®:
• тэхналогія Microban® забяспечвае працяглую абарону ад росту бактэрый у адрозненне ад сродкаў дэзінфекцыі, якія даюць разавы кароткачасовы эфект;
• антыбактэрыяльная абарона Microban® дзейнічае 24 гадзіны ў суткі, забяспечваючы бесперапынную абарону і гігіенічную чысціню паверхні паміж прыбіраннямі;
• убудаваная ў паверхню пліткі ў працэсе вытворчасці, антымікробная абарона Microban® эфектыўная на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі пліткі;
• тэхналогія Microban® прайшла пільнае тэсціраванне на бяспеку яе выкарыстання і была зарэгістравана ў адпаведнасці з нормамі Палажэння аб біяцыдных рэчывах Еўрапейскага саюза і патрабаваннямі Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША.
Вопытная партыя керамічнай пліткі «Керамін» для абліцоўвання сцен і падлогі, вырабленая з выкарыстаннем тэхналогіі Microban®, прайшла тэсціраванне ў лабараторыі IMSL (Вялікабрытанія), прадэманстраваўшы добры і цудоўны ўзровень эфектыўнасці ў адпаведнасці са шкалой выпрабаванняў.
У хуткім часе ААТ «Керамін» запусціць масавую вытворчасць керамічнай пліткі для сцен і падлогі з антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі, забяспечанымі ўжываннем тэхналогій Microban®.