«Керамін» – крыніца натхнення. Конкурс для fashion-дызайнераў.

05.11.
2014
Творчасць выдатная ў любой яе праяве, а крыніцы натхнення могуць быць самымі рознымі: восеньскі лістапад, зорная ноч, бурлівае мора, любімая музыка, радкі паэта і нават керамічная плітка.
 
Фірмовая рознічная сетка «Керамін» (УП «Керамін-Сталіца Інвест») сумесна з часопісам Fashion Collection абвяшчаюць творчы конкурс для дызайнераў адзення, прапаноўваючы ўвасобіць свае ідэі, навеяныя новымі ультрамоднымі калекцыямі «Керамін», у бруістых тканінах, незвычайных формах і фактурах. Галоўны прыз – удзел у «Тыдні моды ў Беларусі» (Belarus Fashion Week) пры падтрымцы кампаніі «Керамін» і часопіса Fashion Collection.
Азнаёміцца з умовамі ўдзелу і парадкам правядзення конкурсу, усталяванымі Палажэннем аб творчым конкурсе на стварэнне вячэрняй сукенкі ў стылі керамічнай пліткі «Керамін», можна на сайце www.keramin.by.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
1. Запоўніць заяўку і адправіць яе на электронны адрас info@fcollection.by да 12 лістапада 2014 года.
2. Выбраць упадабаны ўзор керамічнай пліткі з калекцый – навінак 2015 года на сустрэчы з арганізатарамі, якая адбудзецца 18 лістапада 2014 года (час і месца сустрэчы будзе ўдакладняцца – сачыце за навінамі).
3. Падаць на ўзгадненне эскіз вячэрняй сукенкі ў перыяд з 19 лістапада па 12 снежня 2014 года.
4. Стварыць вячэрнюю сукенку, якая адпавядае ўзгодненаму эскізу.
5. Падаць арганізатарам фатаграфію гатовай конкурснай працы ў перыяд з 13 снежня па 31 студзеня 2015 года.
6. Дачакацца рашэння экспертнай камісіі (ацэнка конкурсных работ будзе праходзіць у перыяд з 1 па 4 лютага 2015 года).