«Керамін» на нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Грузіі

01.09.
2016

1 верасня адчыніла свае дзверы Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь у Грузіі. Мерапрыемства такога ўзроўня заўсёды з’яўляюцца выдатным месцам правядзення бізнэс-перамоў, дэманстрацый інтэлектуальных і вытворчых патэнцыялаў краіны.

У рамках шырокай экспазіцыі тавараў беларускай вытворчасці былі прадстаўлены калекцыі-навінкі ад “Керамін”. Керамічная плітка, керамаграніты, дэкоры з шкла – усе яны дэманструюць разнастайнасць і свежасць дызайнерскіх ідэй.

Па вынікам выставы ААТ “Керамін” плануе пашырэнне бізнес-сувязей у Грузіі, колькасць прадстаўленных у гэтай краіне калекцый.

Сардэчна запрашаем на стэнд “Керамін”!