Керамін на выставе Cersaie–2016!

03.10.
2016

Ужо ў 10 раз Кермін атрымаў запрашэнне міжнароднага камітэту арганізатараў выставы ў Італіі «Cersaie» і паспяхова прыняў удзел у самым буйным мерапрыемстве свету керамікі.

Традыцыйна, на выставе Керамін прадставіў свае навінкі ў калекцыях керамічнай пліткі да керамагранітаў.

Смелы, ультрасучасны дызайн, інавацыйныя тэхналогіі, унікальныя эфекты і новыя фарматы – калекцыі адлюстроўвалі самыя апошнія напрамкі сусветнай моды керамічнай пліткі і выклікалі вялікую цікавасць.

Дзякуем усім, хто наведаў стэнд Кераміна, за шчырыя віншаванні.

Мы вельмі спадзяемся, што новыя калекцыі, якія былі прадстаўлены на «Cersaie 2016», стануць сапраўдным адкрыццем і падарункам для нашых партнёраў і пакупнікоў.