«Керамін» – пераможца прэміі «Народная Марка – 2015»!

15.12.
2014
12 снежня 2014 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Народная марка Беларусі – 2015», якая праходзіць пад патранажам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
 
ААТ «Керамін» дзякуе спажыўцам, якія аддалі свае галасы за брэнд «Керамін» у ходзе адкрытага галасавання ў сродках масавай інфармацыі, па выніках якога брэнду «Керамін» было прысуджана 1-е месца ў намінацыі «Керамічная плітка».
 
У гэтым годзе ў рамках прэміі «Народная марка» ААТ «Керамін» было таксама ўдастоена дыплома Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у засваенні імпартазамяшчальнай прадукцыі і яе прасоўванні на спажывецкім рынку Рэспублікі Беларусь.
 
Для віншавання пераможцаў прэміі і ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання ў Доме Масквы сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, вядучых СМІ краіны, медыйныя персоны і зоркі беларускай эстрады.
 
У канцы снежня, напярэдадні навагодніх святаў, тысячы тэлегледачоў змогуць убачыць тэлетрансляцыю цырымоніі ўзнагароджання прэміі «Народная марка Беларусі» ў эфіры канала АНТ.