Нарада дылераў ААТ «Керамін»

14.11.
2014
13 лістапада ў ААТ «Керамін» прайшла нарада дылераў, удзел у якой прынялі прадстаўнікі тавараправоднай сеткі з Расійскай Федэрацыі, Малдовы, Казахстана, Украіны, Літвы, Эстоніі.

Нарада была прысвечана прэзентацыі калекцый керамічнай пліткі і керамаграніту 2015 года.
 
Да здзіўлення ўдзельнікаў нарады, дастаткова традыцыйны парадак дня прыняў неардынарную форму. Пасля афіцыйнай часткі госці былі дастаўлены ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе ім былі прадстаўлены новыя калекцыі керамічнай пліткі і керамаграніту. Прэзентацыя прайшла ў фармаце аналогіі з шэдэўрамі сусветнага мастацтва ў рамках арт-экспазіцыі.
Удзельнікаў мерапрыемства вітаў сам дырэктар музея Пракапцоў Уладзімір Іванавіч. Выступаючы са словам у адказ, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Керамін» па вытворчасці і маркетынгу Касцюкоў Яўген Анатольевіч павіншаваў музей з 75-гадовым юбілеем, які святкаваўся ў 2014 годзе.
Пасля агляду экспазіцыі калекцый і экскурсіі па Нацыянальным мастацкім музеі замежныя партнёры наведалі галерэю керамічнай пліткі «Керамін» па адрасе: пр-т Незалежнасці, 46, урачыстае адкрыццё якой адбылося ў верасні гэтага года, дзе змаглі азнаёміцца з новым фарматам прадстаўлення прадукцыі ў фірмовай розніцы, высокімі стандартамі абслугоўвання пакупнікоў і спектрам дадатковых паслуг, якія прадстаўляюцца кліентам.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі наведалі фотастудыю ААТ «Керамін», дзе ім была дадзена магчымасць больш наглядна ацаніць новыя калекцыі керамічнай пліткі і керамаграніту 2015 у фармаце інтэр'ераў.