Святкуйце 70-годдзе Перамогі разам з «Керамін»

06.05.
2015

9 мая 2015 года Беларусь адзначае 70-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мы, жыхары Беларусі, памятаем самаадданы подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, якія змагаліся за Радзіму на фронце і рабілі ўсё магчымае дзеля перамогі ў тыле. Іх ахвяра ў імя нашага мірнага будучага неацэнная. Мы шануем памяць тых, хто не дажыў да гэтых дзён. Мы схіляемся перад адвагай, устойлівасцю і мужнасцю.

Калектыў ААТ «Керамін» ад усяго сэрца віншуе ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, іх родных і блізкіх, а таксама ўсіх суайчыннікаў з вялікай гадавінай Перамогі! Напярэдадні свята жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, міру і дабрабыту!

9 мая 2015 года з 11:00 да 15:00 мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць побач з салонам керамічнай пліткі і санітарнай керамікі «Керамін» на вул. Асіповіцкай, 18. Па традыцыі ў гэты дзень тут будзе разгорнута палявая кухня. Запрашаем Вас паспрабаваць сапраўдную салдацкую кашу, далучыцца да свята, успомніць добрым словам нашых гераічных суайчыннікаў.

У гонар святкавання Дня Перамогі рознічная сетка «Керамін» дае спецыяльныя зніжкі:

• з 1 мая 2015 г. па 31 мая 2015 г. усім ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія набываюць прадукцыю ў гандлёвых аб'ектах г. Мінска і г. Баранавічы, пры прад'яўленні пасведчання даецца 10% зніжкі* ад сумы пакупкі.

• 9 мая 2015 г. і 10 мая 2015 г. пакупнікі-пенсіянеры, якія набываюць прадукцыю вытворчасці ААТ «Керамін» у гандлёвых аб'ектах г. Мінска і г. Баранавічы, пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання атрымліваюць 5% зніжкі* ад сумы пакупкі.

* Зніжка не распаўсюджваецца на прадукцыю, адзначаную налепкай «Спецыяльная прапанова», «Акцыя», «Прапанова месяца», уцэненую (неліквідную), некандыцыйную прадукцыю.

Зніжка не сумуецца з іншымі відамі зніжак.