Вынікі конкурсу «Тэхнасфера-2014»

27.11.
2014
4–5 лістапада 2014 года арганізацыйным камітэтам конкурсу «Тэхнасфера-2014» былі падведзены вынікі напружанага спаборніцтва прадпрыемстваў і арганізацый за ўзнагароды ў галіне вытворчых інавацый і дызайну.
 
Місія конкурсу была ў стварэнні справядлівай і канкурэнтаздольнай платформы для інавацыйных кампаній, наватараў і дызайнераў розных сектараў эканомікі і з розным узроўнем ведаў і вопыту, якая дае магчымасць прадэманстраваць свае поспехі і дасягненні, а таксама перспектыўныя напрамкі развіцця.
 
Важным вынікам конкурсу для ААТ «Керамін» стала прызнанне ўкладу ў справу стварэння і асваення інавацыйных тэхналогій і прадуктаў з прысваеннем адпаведнага дыплома, а таксама перамога прадпрыемства ў намінацыі «Якасць дызайну». Высокай адзнакі была ўдастоена калекцыя керамічнай пліткі «Гламур» – навінка таварнай праграмы 2014 года.
 
Відавочна, што дадзеная калекцыя была адзначана невыпадкова. Гэта адзін з першых прадуктаў, які выраблены з выкарыстаннем тэхналогіі лічбавага друку на керамічнай плітцы і стаў адным з хітоў рынку керамікі 2014 года.
 
Чарговы факт прызнання поспехаў прадпрыемства ў справе інавацый умацоўвае нашу ўпэўненасць у правільнасці абранага кірункі развіцця. Новыя распрацоўкі – калекцыі і новыя фарматы прадукцыі 2015 года – яскравае таму пацверджанне. Акрамя новых дызайнерскіх рашэнняў таварная праграма 2015 поўная і цікавых тэхналагічных навінак: шырокай палітры дэкаратыўных элементаў са шкла, уключаючы ўнікальны дэкор «бісер», мазаікі.