З Днём будаўніка!

11.08.
2016

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Напярэдадні прафесійнага свята– Дня Будаўніка –прыміце нашы цёплыя віншаванні!

Гады ідуць, змяняюцца стагоддзі, але праца будаўнікоў заўсёды ў пашане. Рукамі старажытных дойлідаў былі створаны вялікія помнікі архітэктуры, дзякуючы працы сучасных майстроў змяняецца выгляд сучасных дамоў, з’яўляюцца новыя і не толькі дамы, але і офісы, школы, шпіталі.

Жадаем вам прафесійных поспехаў, новых ідэй і дасягненняў! Здароўя, міра і дабрабыту вам і вашым родным!

Калектыў ААТ«Керамін»