Элада

<< Элада

Грэцыя ў Вас дома
Магчыма, Грэцыя – адно з Вашых улюбёных месцаў на зямлі. Не мае значэння, былі Вы там ці толькі марыце аб падарожжы ў гэтую гасцінную, поўную гісторыі і легендаў краіну. Новая калекцыя Элада ад «Керамін» прынясе ў Ваш дом яе часцінку, напоўніўшы яго эліністычнымі матывамі. Шляхетны мармур і дэкоры, якія выкарыстоўваюць грэчаскі меандр у розных варыяцыях, створаць прыгожы, багаты інтэр’ер у класічным стылі. Састаўныя пано для падлогі прыдадуць асаблівую прывабнасць. Калекцыя будзе вельмі выйгрышна глядзецца ў прасторных памяшканнях. Такі інтэр’ер актуальны заўсёды і доўгія гады будзе радаваць і натхняць свайго ўладальніка.