3D-дызайн

Стварыце інтэр’ер сваёй мары! Сваімі рукамі, цяпер жа!
Кожны з нас у глыбіні душы трошкі дызайнер. І натуральна, самы лепшы дызайнер, калі гаворка вядзецца аб стварэнні і ўладкаванні нашага ўласнага інтэр’еру – месца для жыцця, месца, дзе мы хочам быць шчаслівымі.
Паспрабуйце свае сілы ў дызайне, не адкладаючы. Спампаваўшы і ўсталяваўшы на свой камп’ютар праграму CeramicWeb, Вы зможаце самастойна ствараць дызайн памяшкання з выкарыстаннем любой калекцыі з каталога «Керамін», якая прыйшлася Вам даспадобы.
Для зручнасці мы размясцілі на сайце поўную і аблегчаную версіі праграмы.
Поўная версія з каталогам усіх актуальных калекцый керамічнай пліткі і керамічнага граніту «Керамін» аўтаномная, работа ў ёй не патрабуе пастаяннага падключэння да сеткі Інтэрнэт. У той жа час у Вас будзе магчымасць спампоўваць абнаўленні па меры актуалізацыі каталога прадукцыі «Керамін», паведамленні аб гэтым будуць прыходзіць у аўтаматычным рэжыме пры выхадзе ў сеціва.
Работа з «лёгкай» версіяй праграмы патрабуе пастаяннага падключэння да сеткі Інтэрнэт для загрузкі выяваў плітак з абраных вамі калекцый.
Стварыце дызайн, раздрукуйце яго, прынясіце ў любы з нашых фірмовых магазінаў і атрымайце заказ. Вопытныя кансультанты дамамогуць Вам дапрацаваць праект, каб улічыць усе Вашы пажаданні і каментары.

Перад спампоўваннем азнаёмцеся з сістэмнымі патрабаваннямі для ўсталявання праграмы CeramicWeb. 

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні:
ОС: Windows XP з усталяваным DirectX 9.0c
Працэсар/CPU: 1,5 ГГц
Аператыўная памяць: 1 Гб
Жорсткі дыск: 10 Гб
Відэакарта: DirectX 9 сумяшчальная, з 512 Мб памяці
Наяўнасць падключэння да Інтэрнэту для запампоўвання абнаўленняў
Рэкамендаваныя сістэмныя патрабаванні:
ОС: Windows 7 з усталяваным DirectX 9.0c
Працэсар/CPU: двух’ядравы 2 ГГц, класа Core 2 Duo
Аператыўная памяць: 4 Гб
Жорсткі дыск: 20 Гб
Відэакарта DirectX 9 сумяшчальная з 1 Гб памяці і падтрымкай піксельных шэйдараў 3.0
Наяўнасць падключэння да Інтэрнэту для загрузкі абнаўленняў