Вытворчасць

Гандлёвая марка «Керамін» – лідар на беларускім рынку санітарнай керамікі.
 
Функцыянальныя і гігіенічныя ўмывальнікі, унітазы-кампакты, бідэ, пісуары і іншыя керамічныя вырабы для ванных і туалетных пакояў са 100%-нага фарфору карыстаюцца стабільным попытам не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
 
Вытворчасць вядзецца на заводзе «Будфарфор», заснаваным у 1985 годзе. У 2003–2004 гадах прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць сістэме менеджменту якасці па СТБ ISO 9001-2001.
 
Маштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя керамічнай вытворчасці, якая адбылася з 2000 па 2006 гады, усталяванне найноўшага рабатызаванага комплексу ў 2009 годзе зрабілі завод «Будфарфор» адным з самых сучасных і добра аснашчаных прадпрыемстваў на тэрыторыі краін СНД на сённяшні дзень. Сучасныя тэхналогіі і найшоўшае абсталяванне ад вядучых сусветных пастаўшчыкоў, якія выкарыстоўваюцца на вытворчасці, дазваляюць прадпрыемству канкурыраваць з вядомымі сусветнымі вытворцамі санітарнай керамікі.
 
Высокая якасць і сучасны дызайн санітарнай керамікі «Керамін» – адметная рыса прадукцыі завода «Будфарфор». Стопрацэнтны ўваходны кантроль сыравіны і матэрыялаў, камп’ютарнае забеспячэнне кожнай тэхналагічнай аперацыі, сістэма бездэфектнай вытворчасці гарантуе выдатную якасць сантэхнічных вырабаў «Керамін» і доўгі тэрмін эксплуатацыі прадукцыі.