Гісторыя ААТ «Керамін» – гэта гісторыя поспеху і нязменнага руху наперад, якая пачалася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, у 1950 годзе, калі Мінскім цагельным заводам №10 была выпушчана першая партыя будаўнічай цэглы.
На працягу наступных 65 гадоў, прайшоўшы мноства этапаў росту, мадэрнізацыі і рэканструкцыі, прадпрыемства ператварылася з простага цагельнага завода ў адно з найбуйнейшых і сучасных ва Усходняй Еўропе прадпрыемстваў керамічнай галіны, у таварным партфелі якога шырокі спектр тавараў: керамічная плітка для абліцоўвання сцен і падлогі, глазураваны і неглазураваны керамаграніт, санітарная кераміка, керамічная цэгла.
Больш падрабязна аб гісторыі станаўлення гандлёвай маркі «Керамін» – у інтэрактыўным таймлайне ніжэй: