Прайс-лісты

ААТ «Керамін» – шырока вядомы брэнд з багатай гісторыяй, які заслужыў высокую ступень лаяльнасці з боку спажыўцоў не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на знешніх рынках.
 
Цэгла, плітка і санітарная кераміка нашага прадпрыемства – гэта прадукцыя, якая адпавядае сусветным стандартам высокай якасці і апошнім тэндэнцыям у вобласці дызайну. Пацверджаннем гэтаму служаць шматлікія ўзнагароды і прэміі.
 
Мы запрашаем да супрацоўніцтва дыстрыбутараў у краінах СНД, Еўропы і іншых рэгіёнах. Усе нашы партнёры – гэта кампаніі, якія цэняць высокую якасць будаўнічых матэрыялаў, маюць разгалінаваную сетку прадстаўніцтваў і  месцаў продажу, а таксама займаюць актыўную маркетынгавую пазіцыю на рынку.
 
Мы будзем рады аказаць вам поўны спектр сэрвісныхі спадарожных паслуг, якія датычацца закупак прадукцыі і прасоўвання брэнду «Керамін».
 
Наяўнасць прадукцыі ААТ «Керамін» у гандлёвым партфелі вашай кампаніі – гэта залог высокіх аб’ёмаў продажаў і ўмацаванне рэпутацыі пастаўшчыка якасных тавараў.
 
Супрацоўнічаючы з намі, вы ацэніце ключавыя аспекты вядзення бізнесу ў ААТ «Керамін» – празрыстая палітыка продажаў, шырокі асартымент якаснай прадукцыі, канкурэнтаздольныя цэны. Мы ў сваю чаргу прыкладзем максімум намаганняў для ўмацавання доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага партнёрства.
 
Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся ва ўпраўленне маркетынгу ААТ «Керамін».
Тэлефон у горадзе Мінску: +375 (17) 219-26-26.

Рознічныя прайс-лісты

Назва прайса Дата абнаўлення Спасылка на запампоўванне
Прайс-ліст рэкамендаваных рознічных цэн на дэкаратыўныя элементы да калекцый керамічнай пліткі для РФ 19.01.2018 Скачать
Прайс-ліст рэкамендаваных рознічных цэн на санітарную кераміку для РФ 19.01.2018 Скачать
Прайс-ліст рэкамендаваных рознічных цэн на санітарную кераміку эліт-класа для РФ 19.01.2018 Скачать
Прайс-ліст рэкамендаваных рознічных цэн на керамічную плітку для РФ 19.01.2018 Скачать
 
Рэкамендаваныя цэны на керамічную плітку, керамаграніт, санітарную кераміку і цэглу для фірмовай рознічнай сеткі ў Рэспубліцы Беларусь глядзіце на сайце www.keramin.by.
Там жа вы зможаце азнаёміцца з дзейнымі ў фірмовай розніцы акцыямі і скідкамі.
* Цэны ў прайс-лісце напісаны для даведак. Цэны ў рознічных месцах продажаў могуць адрознівацца ад рэкамендаваных цэн.