Прынцыпы работы

1
Сучасная вытворчасць

Сёння «Керамін» – гэта актуальныя і сучасныя калекцыі керамічнай пліткі і керамічнага граніту, вытанчаная санітарная кераміка, створаныя ў выніку бесперапыннага пошуку новых ідэй і магчымасцяў удасканалення вытворчасці.

 

На працягу некалькіх гадоў мы паспяхова супрацоўнічаем з вядучымі сусветнымі вытворцамі абсталявання для керамічнай галіны. Нашы тэхналагічныя лініі аснашчаны комплексам сучаснага, інавацыйнага абсталявання, якое дазваляе выпускаць прадукцыю выключна высокай якасці, рэалізоўваць самыя смелыя задумы дызайнераў, падтрымліваць шырокі асартыментны рад.

 

Імкнучыся да дасканаласці, мы не спыняемся на дасягнутым, увесь час мадэрнізуючы парк абсталявання і прымяняючы новыя тэхналогіі. 

 

2
Экалагічнасць

У сучасным свеце экалагічнасць – важны чыннік пры прыняцці рашэння аб выбары апрацоўчых матэрыялаў для прыватнага дома, кватэры або грамадскага памяшкання. Прадукцыя ААТ «Керамін» поўнасцю адпавядае гэтаму параметру. Плітка, керамаграніт, санітарная кераміка і цэгла вырабляюцца з натуральных прыродных кампанентаў. Для вытворчасці керамічнай пліткі на прадпрыемстве выкарыстоўваецца толькі высокаякасная сыравіна і матэрыялы: гліна, палявы шпат, пясок, каалін, фарбавальнікі, фрыта і іншыя матэрыялы. Уся сыравіна праходзіць пільны ўваходны кантроль.

 

Экалагічна бяспечная вытворчасць і высокая якасць кантролю пацверджаны экалагічным сертыфікатам адпаведнасці, які выдадзены ААТ «Керамін» у 2005 годзе і сведчыць, што сістэма кіравання навакольным асяроддзем распрацоўкі і вытворчасці на прадпрыемстве адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 14001-2005.

3
Кантроль якасці

На прадпрыемстве функцыянуе сістэма менеджменту якасці вытворчасці ўсіх відаў прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2009, сертыфікаваная ў Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь (сертыфікат адпаведнасці № ВY/112.05.01.003 00047).

 

Гэты сертыфікат гарантуе адпаведнасць прадпрыемства ўсім жорсткім патрабаванням міжнародных стандартаў на стадыях вытворчасці, транспартавання і захоўвання прадукцыі.

 

Уся прадукцыя мае беларускія і расійскія сертыфікаты адпаведнасці, керамічная плітка і керамаграніт таксама сертыфікаваны Літоўскім цэнтрам на адпаведнасць керамічных плітак патрабаванням стандарту EN 14411 (Certificate of conformity № SPSC–7715В).

 

Наяўнасць згаданых дакументаў дае права на маркіроўку прадукцыі знакам СЕ, што адкрывае магчымасці асвойваць рынкі краін Еўрасаюза і павышае канкурэнтаздольнасць вырабленай прадукцыі на ўнутраным рынку і рынку краін СНД.

4
Прынцыпы абслугоўвання ў фірмовай рознічнай сетцы
Для таго каб нашы спажыўцы маглі з найбольшым камфортам і задавальненнем купляць нашу прадукцыю, увасабляючы ў жыццё свае задумы і дызайнерскія рашэнні, у Беларусі створана фірмовая рознічная сетка «Керамін», якая спецыялізуецца на продажы керамічнай пліткі, санітарнай керамікі і спадарожных тавараў.
У фірмовай сетцы «Керамін» пакупнікоў чакаюць гатовыя ідэі і практычныя рашэнні для афармлення інтэр’ера, а таксама поўны спектр фірмовых паслуг – ад рэкамендацыі вопытнага кансультанта, які дапаможа зрабіць правільны выбар, да бясплатнай прафесійнай распрацоўкі 3D-дызайн-праекта памяшкання і разліку неабходнай колькасці прадукцыі.
Фірмовая рознічная сетка «Керамін» прадстаўлена на беларускім рынку 24 гандлёвымі аб’ектамі, якія знаходзяцца ў Мінску і за яго межамі. Пры гэтым кожны год адкрываецца новы гандлёвы аб’ект.
Фірмовая рознічная сетка «Керамін» – гэта:
  • зручны графік працы магазінаў
  • шырокі асартымент
  • прафесійныя кансультацыі
  • бясплатны дызайн-праект
  • пастаянная наяўнасць прадукцыі на складзе
  • высокі ўзровень сэрвісу
  • магчымасць выбару формы разліку
  • наяўнасць сістэмы скідак
  • магчымасць набыцця прадукцыі ў крэдыт і растэрміноўку
  • пасляпродажнае і гарантыйнае абслугоўванне
  • іншыя дадатковыя паслугі…