«Керамін» – прызнаны лідар якасці

22.04.
2015
16 красавіка ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці ў 2014 годзе. У цырымоніі ўзнагароджання узяў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. 
Прэмія Урада за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца штогод на конкурснай аснове лепшым арганізацыям рэспублікі. Лаўрэат атрымлівае права наносіць на свой тавар эмблему прэміі за якасць на працягу наступных 5 гадоў, што з'яўляецца важным інструментам у маркетынгавай дзейнасці прадпрыемства і дае магчымасць умацаваць канкурэнтаздольнасць і экспартны патэнцыял.
Прайшоўшы складаны шматступенны адбор, прадэманстраваўшы значныя дасягненні ў галіне ўкаранення высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю, ААТ «Керамін» увайшло ў лік лаўрэатаў, удастоеных высокай узнагароды па выніках мінулага года. 

Крытэрыі, па якіх ацэньваліся ўдзельнікі конкурсу, ахопліваюць усе аспекты дзейнасці арганізацый. У сувязі з гэтым хочацца адзначыць, што перамога ў такім значным конкурсе, несумненна, заслуга ўсяго калектыва прадпрыемства, бо менавіта зладжаная работа ўсіх падраздзяленняў, цэхаў, службаў і аддзелаў прывялі яго да ўзнагароды такога ўзроўню.

У матэрыяле выкарыстаны фатаграфіі з сайта www.minsknews.by