Праца ў кампаніі
ААТ «Керамін» імкнецца быць адным з найлепшых наймальнікаў на беларускім рынку працы.
Кампанія прапануе супрацоўнікам канкурэнтаздольны заробак і годны сацыяльны пакет.
Колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства – больш за 2500 чалавек.
Нашы каштоўнасці:
- стабільнасць і надзейнасць
- жаданне выконваць сваю працу якасна
- адказнасць
Мы цэнім прафесійнасць і зацікаўленасць у доўгатэрміновым супрацоўніцтве!
Па ўсіх пытаннях працаўладкавання звяртайцеся па тэлефоне:
+375 (17) 219-26-95
+375 (44) 590-37-38
+375 (44) 590-37-38
E-mail: ok@keramin.com
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220024, г. Мінск, вул. Сярова, 22, каб. 108
Сацыяльны пакет
ААТ «Керамін» валодае шырокай сацыяльнай базай, выкарыстанне якой даступна ўсім супрацоўнікам кампаніі: сталовыя, буфеты, кафэ, пункты аховы здароўя, абсталяваныя санітарныя пакоі і душавыя, пакоі адпачынку і прыёму ежы, культурны цэнтр «Рытм», паркоўка і інш.
Таксама ў сацыяльны пакет ААТ «Керамін» уваходзяць:
матэрыяльная дапамога да працоўнага адпачынку, дадатковы адпачынак
за працяглы стаж працы
бясплатнае медыцынское абслугоўванне (урач тэрапеўт, стаматолаг, фізіяпрацэдуры)
індексацыя кошту харчавання за працу ў начны час
САНАТОРНЫя ПУцёўКі, ПУцёўКі ў Дзіцячыя аЗДаРаўленчыя ЛАГЕРы з частковай аПЛАТаЙ ДЛЯ супрацоўнікаў прадпрыемства і ЧЛЕНаў іХ СЕМ'яў