Падчас абпальвання ў самой плітцы і ў глазуры адбываюцца розныя хімічныя рэакцыі і фізічныя змены, ад выніку якіх залежаць характарыстыкі вырабу. На гэтай стадыі плітка набывае механічныя характарыстыкі, якія робяць яе прыдатнай для выкарыстання ў якасці абліцавальнага матэрыялу.
Гэта завяршальная стадыя тэхналагічнага працэсу. Абпальванне праводзіцца ў газавых шчылінных ролікавых печах на працягу 35-60 хвілін. Працэс складаецца з 3 стадый: прагрэў да максімальнай тэмпературы, вытрымка пры максімальнай тэмпературы, астуджэнне.
Пры аднаразовым абпальванні адпрэсаваная плітка адразу пакрываецца глазурай і абпальваецца. Такім метадам вырабляюць глазураваны керамічны граніт і керамічную плітку для падлогі.
Для атрымання пліткі для ўнутранага абліцоўвання сцен ужываецца двухразовае абпальванне. Спачатку абпальваецца «чарапок» пліткі, пасля яго паверхня пакрываецца ангобам і глазурай, дэкаруецца і абпальваецца другі раз. «Чарапок» абпальваецца пры тэмпературы 1100˚С, глазура – пры 1020-1050˚С. Абпал доўжыцца не менш за 40 хвілін.
Выкарыстанне тэхналогіі шматразовага абпальвання пашырае дызайнерскія рашэнні прадукцыі. Менавіта гэтая тэхналогія дазваляе дэкараваць плітку золатам, плацінай, металізаванымі глазурамі, люстрам, «вітрозай».
Для вытворчасці дэкаратыўных элементаў (бардзюры, устаўкі, фрызы) выкарыстоўваецца гатовая плітка. На яе паверхню метадам шаўкаграфіі наносіцца малюнак, вітроза і іншыя матэрыялы для дэкарыравання. Пасля плітка абпальваецца і, у выпадку вытворчасці фрызаў і бардзюраў, разразаецца на адзінкавыя вырабы.