Віды прадукцыі

Керамічная плітка
ААТ «Керамін» вырабляе калекцыйную і некалекцыйную абліцовачную керамічную плітку для сцен і падлогі разнастайных фарматаў, фактур, колеравых рашэнняў і стыляў.
 
Асартыментная лінейка дае пакупніку магчымасць выбару памеру ад 200х200 мм да 600х300 мм. Большасць калекцый керамічнай пліткі для абліцоўвання сцен камплектуецца пліткай для падлогі, разнастайнымі дэкаратыўнымі элементамі – пано, устаўкамі, фрызамі, распрацаванымі ў рамках адпаведных дадзенай калекцыі колеравых і стылістычных рашэнняў. У дызайне выкарыстоўваюцца фактуры каменю, дрэва, тэкстылю, металу, бетону. Паверхня пліткі для сцен можа быць глянцавай або матавай, гладкай або стуктураванай, спалучаць розныя эфекты. Варыятыўнасць тэхнічных характарыстык і дызайнаў дае магчымасць пакупніку ажыццявіць самыя смелыя задумы пры афармленні інтэр’еру.
 
Уся прадукцыя ААТ «Керамін» робіцца на сучасным абсталяванні па найноўшых тэхналогіях. Над распрацоўкай калекцый сумесна працуюць спецыялісты розных аддзелаў і ўпраўленняў кампаніі: мастакі-дызайнеры, тэхнолагі, маркетолагі. У працэсе творчага пошуку спецыялісты ААТ «Керамін» цесна супрацоўнічаюць з вядучымі кампаніямі кермічнай галіны Італіі, Іспаніі і іншых краін.
 
Прыярытэтным напрамкам для ААТ «Керамін» застаецца развіццё таварнай праграмы, яе якаснае абнаўленне ў адпаведнасці з моднымі тэндэнцыямі развіцця рынку.
 
Усе новыя калекцыі вырабляюцца з прымяненнем тэхналогіі лічбавага друку і найноўшых матэрыялаў, што дазваляе ўзнаўляць прыродныя і іншыя фактуры ў фатаграфічнай якасці.
Глазураваны керамаграніт
Керамаграніт адносіцца да вобласці высокіх тэхналогіяў і з’яўляецца новым пакаленнем керамікі, якая не проста імітуе прыродны камень, але і ўзнаўляе яго якасці. У 1997 годзе ААТ «Керамін» першым на постсавецкай прасторы пачало вытворчасць унікальнага матэрыялу – керамічнага граніту (ад італьянскага GRES porcellanato). Вытворчасць вялася на абсталяванні італьянскай фірмы SACMI з выкарыстанне найноўшых тэхналогій керамічнай вытворчасці.
 
Тады ж керамічны граніт ААТ «Керамін» паспяхова прайшоў выпрабаванні на адпаведнасць еўрапейскім стандартам і атрымаў станоўчае заключэнне ў Керамічным цэнтры ў г. Балоньі – афіцыйным кантрольным органе Італіі. Па сваіх тэхнічных, эксплуатацыйных і эстэтычных характарыстыках дадзены прадукт адпавядае аналагічнай прадукцыі іспанскіх і італьянскіх вытворцаў.
 
У 2013 годзе ААТ «Керамін» укараніла тэхналогію лічбавага друку ў вытворчасці глазураванага керамаграніту. Усе калекцыі – навінкі 2013–2014 гадоў распрацаваныя і выкананыя з выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі, якая дазваляе ўзнаўляць фактуры разнастайных прыродных і штучных матэрыялаў у фатаграфічнай якасці.
 
У таварнай праграме ААТ «Керамін» 2015 года – больш за 20 калекцый глазураванага керамаграніту, уключаючы прадэманстраваныя ў 2015 годзе калекцыі Мірада, Боска, Калабрыя, Піксель і Эфеса.
Асартыментная лінейка глазураванага керамаграніту ААТ «Керамін» мае фарматы: 300х300 мм, 395х93 мм, 450х300 мм, 400х400 мм, 500х500 мм, 595х145 мм, 600х145 мм, 600х300 мм. У дызайне выкарыстаны фактуры і рэльефы каменю, дрэва, тэкстылю. Практычна ўсе калекцыі ўключаюць дэкаратыўныя ўстаўкі, пано, бардзюры.  
Буйнапамерны керамаграніт
У 2009 годзе з уводам у эксплуатацыю лініі FMP-2950 ААТ «Керамін» наладзіла выпуск буйнапамернага керамаграніту фармату 600х600 мм, папоўніўшы ў далейшым асартыментны рад фарматамі 600х300, 600х145, 1200х300, 1200х600 мм.
 
Дзякуючы высокай трываласці, устойлівасці да зносу і кліматычных зменаў, дадзены матэрыял з поспехам выкарыстоўваецца ў якасці падлогавай пліткі і для абліцоўвання фасадаў будынкаў. 
 
Акрамя асноўных керамагранітных пліт розных фарматаў, у рамках некаторых калекцый прадугледжаны таксама пліткі для абліцоўвання прыступак з супрацьслізготнымі поручнямі і бардзюры-плінтусы са скруглёнай фаскай.
 
У рамках калекцый магчымы выпуск пліткі з матавай і паліраванай, гладкай і структураванай паверхняй. 
Дэкаратыўныя дываны для падлог
Уведзеная ў эксплуатацыю ў 2012 годзе лінія гідраабразіўнай рэзкі пашырыла асартымент дэкаратыўных элементаў у таварнай праграме прадпрыемства, дадаўшы ў яе дэкаратыўныя падлогавыя пано з рэзаных элементаў керамаграніту.
Дакладная, тэхналагічна дасканалая рэзка дазваляе выкарыстоўваць пры вытворчасці малюнкі і арнаменты любой складанасці. Новая тэхналогія дазваляе ажыццявіць самыя арыгінальныя рашэнні. Дэкаратыўныя падлогавыя пано – спосаб праявіць сваю індывідуальнасць, надаць інтэр’еру асаблівы каларыт!
Дэкоры са шкла
У 2014 годзе ў таварнай праграме з’явіўся новы запатрабаваны рынкам універсальны дэкор са шкла «Бісер», здольны гарманічна дапоўніць практычна любую калекцыю керамічнай пліткі вытворчасці ААТ «Керамін». Спецыяльна для вытворчасці гэтага і іншых шкляных дэкораў у другой палове 2014 года ўведзена ў эксплуатацыю новая печ. Выпуск новых універсальных дэкаратыўных элементаў дазваляе вырашыць адразу некалькі задач: абнавіць існуючы калекцыйны рад і ўкараніць новую таварную пазіцыю.