Завод «Будфарфор» вырабляе ўнітазы-кампакты, умывальнікі, п’едэсталы, бідэ, пісуары са 100%-нага фарфору – высакаякаснага матэрыялу, якія адрозніваецца мінімальным водапаглынаннем (меней за 1%).
У адрозненне ад фаянсавых вырабаў, санітарная кераміка з фарфору больш трывалая і даўгавечная ў эксплуатацыі, простая ў доглядзе і здольная надоўга захоўваць свой першапачатковы знешні выгляд.
Тэрмін службы ўнітазаў, умывальнікаў, бідэ, пісуараў з фарфору – 30 гадоў і больш.